Заўзятары Еўра-2008 распужалі слухачоў Венскай оперы

Аматары класічнай музыкі перасталі хадзіць у Венскую оперу з-за небяспекі сутыкнуцца з натоўпамі заўзятараў, якія прыехалі ў аўстрыйскую сталіцу на Еўра-2008. Так, у панядзелак, 16 чэрвеня, калі ў Вене праходзіў матч паміж камандамі Аўстрыі і Нямеччыны, на оперу Вердзі "Сіла лёсу" прыйшоў толькі 71 адсотак гледачоў, хоць для Венскай оперы звычайная наведвальнасць складае 99 адсоткаў, піша агенцтва France Presse.

Хваляванні тэатра аказаліся такімі моцнымі, што дырэкцыя адмяніла балет "Баядэрка", прызначаны на 29 чэрвеня — дзень, калі ў Вене адбудзецца фінальны матч Еўра-2008. Акрамя таго, насуперак звычаю, у тэатральных касах горада дагэтуль ёсць квіткі на спектаклі "Сіла лёсу" і "Пікавая дама", якія прыходзяцца на дні чвэрцьфінальных матчаў (20 і 22 чэрвеня).

Фота: www.photoforum.ru