Заўзятары мінскага "Кераміна" просяць Лукашэнку выратаваць клуб
Адзін з клубаў беларускага хакейнага чэмпіянату, сталічны "Керамін" спыняе сваё існаванне. Хакеісты пакідаюць клуб і яго крах ужо зусім блізкі. Як паведамляе "Беларускі партызан", фанаты клуба апошняй магчымасцю захаваць каманду лічаць умяшанне кіраўніка Беларусі. Яны нават прынялі адмысловы зварот да Аляксандра Лукашэнкі. У звароце яны просяць умяшацца ў сітуацыю і аберагчы клуб "Керамін" ад ліквідацыі.