Завяршыўся суд гродзенскіх актывістаў АГП з чыноўнікамі
Амаль тры месяцы цягнуліся судовыя разбіральніцтвы паміж сябрамі Гродзенскай філіі Аб'яднанай грамадзянскай партыі і мясцовым гарвыканкамам. Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
"Гродзенскія актывісты падавалі скаргі на выканаўчую уладу. Нагадаю, у снежні мінулага года моладзь прасіла дазволіць правядзенне некалькіх пікетаў і мітынг у цэнтры горада, аднак ім чыноўнікі адмовілі. Аднак актывісты напісалі на гэтыя адмовы скаргі, у якіх прасілі патлумачыць гэтую адмову.
І вось суд Ленінскага раёна вынес рашэнне, што ўсе заявы на правядзенне масавых акцый у Гродне павінны ўзгадняцца з прадстаўнікамі міліцыі, пажарных службаў і хуткай дапамогі.
Кіраўнік гродзенскай абласной арганізацыі АГП Юрый Істомін лічыць гэтае рашэнне абсурдным, таму што без падпісанай гарвыканкамам заявы на правядзенне акцый ні міліцыянты, ні пажарныя, ні хуткая дапамога не ідуць на размовы і ніякага ўзгаднення не падпісваюць".
Прадстаўнікі гродзенскай філіі АГП збіраюцца абскарджваць рашэнне Ленінскага суда, аж да камітэта па правах чалавека ААН.