Заяўка на правядзенне Дня волі будзе пададзеная 14 лютага
Арганізатары мелі зрабіць гэта сёння, аднак не змаглі сабраць подпісы ўсіх заяўнікаў планаванай вулічнай акцыі.
Мяркуецца, што 25 сакавіка ўдзельнікі акцыі збяруцца а 18.00 на пляцоўцы перад будынкам прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук, дзе пройдзе паўгадзінны мітынг. Затым адбудзецца шэсце да сквера Янкі Купалы, перадае БелаПАН.