Заява Яраслава Раманчука не з’яўляецца пазіцыяй АГП
Сёння ў 15.00 адбыўся экстраны збор усіх кіраўнікоў Аб'яднанай грамадзянскай партыі, хто застаўся на волі. Стаяла два пытанні — рэакцыя партыі на выбары, на тое, што адбылося ўчора і рэакцыя на паводзіны Яраслава Раманчука.
“АГП патрабуе неадкладнага ўзбуджэння крымінальнай справы супраць кіраўніка дзяржавы і кіраўнікоў сілавых структураў з неадкладным адхіленнем ад пасады”, — паведаміў падчас прэс-канферэнцыі Міхась Пашкевіч з АГП.
Што тычыцца заявы Яраслава Раманчука — гэта яго прыватная пазіцыя.
Пашкевіч: “Заява Яраслава Раманчука не з’яўляецца пазіцыяй Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Аб’яднаная грамадзянская партыя ведае, што ёй рабіць у гэтыя дні. АГП выходзіць на вуліцы, а не падпісвае заявы пад камерамі БТ. Тое, што Яраслаў прыняў такія заявы — гэта ягоная пазіцыя. І ў партыі, калі я сюды з’язджаў, была фармулёўка, што яна гэта асуджае”.
Нагадаем, сёння раніцай Яраслаў Раманчук заявіў, што асуджае дзеянні Някляева, Саннікава, Статкевіча. Ён таксама дадаў, што лічыць дзеянні апазіцыі на плошчы Незалежнасці правакацыйнымі. Яго заяву перадаюць дзяржаўныя тэлеканалы.