Збіраць грыбы ў Белавежскай пушчы цяпер можна толькі ў спецыяльных месцах
Дырэкцыяй нацыянальнага парка падпісаны загад “Аб дазволеных месцах збору ягад і грыбоў для мясцовага насельніцтва”, паводле якога займацца “ціхім паляваннем” можна толькі на 5 % плошчы ўсёй тэрыторыі запаведніка, паведамляе “Вечерний Брест”. У “кварталы допуску” патрапіла амаль 9 тысяч гектараў лясоў гаспадарчай і рэкрэацыйнай зон, а таксама зоны рэгуляванага выкарыстання.
Нагадаем, у мінулыя гады ў мясцовых жыхароў здараліся канфлікты са службай аховы запаведніка, якія злавілі іх за зборам грыбоў у “недазволеных” месцах. Цяпер ахоўнікі будуць узброеныя афіцыйным дакументам і да парушальнікаў могуць ужыць вельмі салідныя штрафы. У “дазволеныя” месцы патрапілі ваколіцы практычна ўсіх пушчанскіх вёсак.