Збітага міліцыяй Алега Сургана арыштавалі на 6 месяцаў
У Беларусі з'явіўся яшчэ адзін палітвязень – затрыманага за нацыянальны сцяг апазіцыянера суд прысудзіў да паўгода арышту, паведамляе "Хартыя'97". Прысуд актывісту апазіцыі Алегу Сургану вынес суддзя Кастрычніцкага раёна Віцебску Яўген Буруноў. Інцыдэнт адбыўся 3 верасня 2009 года. Алега Сургана і яго малодшага брата Тараса затрымалі на прыпынку грамадскага транспарта каля Віцебскага медуніверсітэта, на будынку якога ў той момант хтосьці вывесіў бел-чырвона-белы сцяг. У пратаколе Алега Сургана абвінавацілі ў вывешванні сцяга, аднак пазней гэты пратакол кудысьці знік, а замест яго з'явіўся іншы — нібы Сурган знаходзіўся ў грамадскім месцы ў п'яным выглядзе, нецэнзурна выказваўся і пры затрыманні ўкусіў міліцыянта за палец.
Пракурор запатрабаваў асудзіць Сургана на 3 гады зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Міліцыянт Сяргей Дудкевіч, які сцвярджае, што падсудны ўкусіў яго за мезенец левай рукі, патрабаваў 10 мільёнаў матэрыяльнай кампенсацыі за маральную шкоду. У выніку суд пастанавіў, што апазіцыянер павінен выплаціць Дудкевічу 2,5 мільёна рублёў кампенсавання.
Адвакат Вячаслаў Проскалович у сваім выступе сказаў, што лічыць усё паказанні міліцыянера хлуслівымі – таму што яны расходзяцца з паказаннямі сведкаў.
Дарэчы, міліцыянт Сяргей Дудкевіч сцвярджаў на судзе, што ў міліцэйскай машыне Алег Сурган нібы "цёрся шчокамі аб падлогу" і "біўся галавой аб дзвяры", такім чынам, наносячы самому сабе цялесныя пашкоджанні.