Зборная Беларусі будзе змагацца за другое месца на турніры на Мальце
Толькі другое месца, хутчэй за ўсё, змогуць здабыць футбалісты зборнай Беларусі на міжнародным турніры на Мальце.
Пасля ўчорашняга паражэння ад каманды Арменіі з лікам 1:2, беларуская дружына дзеліць 2-3 месцы са зборнай Мальты, у іх па 3 ачкі (у армянаў – 6 ачкоў).
Нагадаем, Мальта перамагла ісландцаў з лікам 1:0. Менавіта з гаспадарамі турніра наша каманда сустрэнецца заўтра ў апошнім матчы. Зборная Беларусі мусіць умацавацца групай футбалістаў-легіянераў, а сярод іх і Аляксандрам Глебам. Лідэры – зборная Арменіі – у апошнім туры гуляюць з ісландцамі.