Зборная Беларусі па біятлоне фінішыравала ў змешанай эстафеце на 10-м месцы

На 10-м месцы фінішыравала зборная Беларусі па біятлоне ў змешанай эстафеце на этапе Кубка свету, які праходзіць у Паўднёвай Карэі. Нашая каманда ў складзе Людмілы Калінчык, Вольгі Назаравай, Уладзіміра Міклашэўскага і Васіля Шэталіна пры адным штрафным крузе і дзевяці промахах саступіла пераможцам са зборнай Нарвегіі 2 хвіліны і 44 секунды. Агулам стартавалі 15 камандаў.

Прессбол