Зборная Беларусі па футболе — 70-я ў рэйтынгу ФІФА
Сёння ФІФА апублікавала рэйтынг усіх 208 нацыянальных зборных свету па футболе. За месяц, які мінуў пасля з’яўлення папярэдняга рэйтынгу, каманда Беларусі правяла тры матчы: з Ізраілем — 2:1, Румыніяй — 1:3 і Славеніяй — 0:1. Рэйтынг нашай каманды вырас на 7 балаў, але тым не менш Беларусь апусцілася ў табліцы на адзін радок, паведамляе "Прэсбол".
Узначаліла спіс найлепшых каманд зборная Італіі. На другім месцы — Аргенціна, на трэцім — Бразілія.
У першую дзесятку таксама трапілі зборныя Нямеччыны, Нідэрландаў, Францыі, Іспаніі, Партугаліі, Англіі і Харватыі. Польшча і Украіна займаюць 16 і 17 месцы адпаведна. Каманда Расіі размясцілася на 26 пазіцыі, апусціўшыся на два пункты.