Зборная Беларусі па хакеі сёння згуляе з французамі

На чэмпіянаце свету па хакеі, што праходзіць у Канадзе, сёння беларуская зборная сустракаецца з французамі. Для нашай зборнай гэта будзе вырашальны матч.  Пераможца сённяшняй гульні выйдзе ў другі этап чэмпіянату свету. Там ён сустрэнецца з камандамі Расіі, Чэхіі і Даніі. Трансляцыю сённяшняга матча можна будзе паглядзець у жывым эфіры па Беларускай тэлевізіі. Пачатак у 1.55 ночы.

Дарэчы, нашыя сапернікі па групе "А" Швецыя і Швейцарыя ўжо датэрмінова забяспечылі сабе месцы ў наступным этапе. Таму сёння ўвечары яны разыграюць бонусныя ачкі.