Зборная Беларусі па хакею з мячом будзе змагацца за выжыванне
Пацярпеўшы чарговае буйное паражэнне на чэмпіянаце свету па хакею з мячом зборная Беларусі будзе змагацца за права застацца ў групе "А". У апошнім матчы беларусы прайгралі зборнай Швецыі з разгромным лікам 3:13. Такім чынам, нашыя суайчыннікі прайгралі ўсе пяць паядынкаў з агульнай розніцай мячоў 16:52 і занялі апошняе месца. У папярэдніх сустрэчах зборная Беларусі прайграла Казахстану (5:7), Расіі (2:14), Фінляндыі (1:12) і Нарвегіі (5:6).
Гульня з няўдачнікам групы "В" адбудзецца 25 студзеня.
Прессбол
Гульня з няўдачнікам групы "В" адбудзецца 25 студзеня.
Прессбол