Зборная Беларусі па міні-футболе прабілася ў фінал чэмпіянату Еўропы
Беларуская зборная здолела прабіцца ў фінал чэмпіянату Еўропы па міні-футболе. Адбылося гэта праз амаль 15 гадоў са старту нашай каманды на афіцыйнай міжнароднай арэне. Заняўшы другое месца на кваліфікацыйным турніры ў Каўнасе, беларускія спартоўцы апынуліся ў ліку чатырох камандаў, якія здолелі атрымаць пуцёўкі ў Венгрыю з другіх пазіцый.
У фінальным турніры VI чэмпіянату Еўропы выступяць 12 зборных: Венгрыя (на правах каманды-арганізатара), Украіна, Іспанія, Чэхія, Італія, Беларусь, Бельгія, Сербія, Партугалія, Азербайджан, Расія і Славенія. Турнір адбудзецца з 19 па 30 студзеня 2010 года ў вянгерскіх Будапешце і Дэбрэцэне.
"Прессбол"