Зборная Беларусі прайграла ЗША на моладзевым чэмпіянаце свету па валейболе
У індыйскай Пуне сёння пачаўся моладзевы (U-21) чэмпіянат свету па валейболе. У стартавым матчы групы "A" мужчынская зборная Беларусі, як паведамляе "Прессбол", саступіла камандзе ЗША — 1:3 (30:32, 25:21, 18:25, 28:30).