Зборная Беларусі ў канцы траўня выступіць без абодвух Глебаў і Кутузава
Футбольную зборную Беларусі чакае серыя з трох таварыскіх матчаў: 27 траўня — з камандай Гандураса, 30 траўня — са зборнай Паўднёвай Карэі і 2 чэрвеня — з камандай Швецыі. Са спісу нашай зборнай ужо дакладна выбылі дзве ключавыя постаці. На 18 траўня ў Штутгарце Аляксандру Глебу прызначаная аперацыя ў поласці носа. Як зазначыў футбаліст у каментары "Прессболу", калі дазволіць пасляаперацыйны стан і лекары, ён прыедзе падтрымаць зборную ў таварыскіх матчах. Але ні пра які ўдзел у трэніроўках і гульнях не можа быць і гутаркі. На працягу двух тыдняў яму наогул будуць проціпаказаныя ўсялякія нагрузкі.
Не дапаможа зборнай у спарынгах і траўмаваны форвард італьянскага "Бары" Віталь Кутузаў. З-за расколіны шчыкалаткі ён не зможа выступаць у бліжэйшых матчах.
Прапусціць два аўстрыйскія спарынгі і нападнік кітайскага "Шэньчжэнь Рубі" Вячаслаў Глеб — ён зможа выйсці на поле толькі супраць шведаў. Яго кітайская каманда да канца траўня гуляе ў важных матчах чэмпіянату краіны. Таму Вячаслаў Глеб прыляціць у Мінск толькі 31 траўня — да спарынгу са шведамі.