Зборная Беларусі ўпусціла перамогу над Буркіна-Фасо

Каманда Віктара Ганчарэнкі не ведае паражэнняў ужо чатыры матчы запар

Каманда Віктара Ганчарэнкі не ведае паражэнняў ужо чатыры матчы запар / АБФФ

Зборная Беларусі не здолела ўтрымаць перавагу ў таварыскім матчы супраць Буркіна-Фасо і завяршыла сустрэчу ўнічыю — 2:2.

Матч прайшоў у Мінску пры 15 874 гледачах. У першым тайме заўзятары галоў не ўбачылі, затое пасля перапынку гульня стала вельмі відовішчнай.

Беларусы адкрылі лік у пачатку другога тайма: Уладзіслаў Малькевіч вывеў сваю каманду наперад, а затым Карэн Варданян падвоіў перавагу — 2:0.

Аднак пасля шэрагу замен госці спачатку скарацілі адставанне — Элахім Кабарэ забіў першы мяч сваёй каманды, а потым Абдул Тапсоба, які выйшаў на замену, далёкім ударам аднавіў раўнавагу за некалькі хвілін да фінальнага свістка.

Сборная Беларуси упустила победу над Буркина-Фасо
Сборная Беларуси упустила победу над Буркина-Фасо
Сборная Беларуси упустила победу над Буркина-Фасо

У складзе гаспадароў дэбют у нацыянальнай зборнай правёў Руслан Мялкоўскі.

Перад пачаткам матча адбылася хвіліна маўчання ў памяць пра былога футбаліста зборнай Буркіна-Фасо Бэна Загрэ, які памёр ва ўзросце 29 гадоў.

Зборная Беларусі не прайграе ўжо шэсць матчаў запар. Папярэдняя падобная серыя была зафіксаваная ў 2018 годзе — шэсць сустрэч без паражэнняў у Лізе нацый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.