Зборная Беларусі ўзнялася на рэкорднае 36-е месца ў рэйтынгу ФІФА
Зборная Беларусі па футболе ўзнялася на 36-е месца сярод усіх каманд свету. Студзеньскі рэйтынг апублікавала сёння ФІФА. Беларусы маюць у актыве 655 ачкоў. У параўнанні са снежаньскім рэйтынгам яны ўзняліся на адну пазіцыю.
Лепшыя па-ранейшаму іспанцы, на другім месцы зборная Галандыі, на трэцім – каманда Нямеччыны. У дзясятку таксама трапілі бразільцы, аргенцінцы, англічане, уругвайцы, партугальцы, харваты і грэкі.
Лепшыя па-ранейшаму іспанцы, на другім месцы зборная Галандыі, на трэцім – каманда Нямеччыны. У дзясятку таксама трапілі бразільцы, аргенцінцы, англічане, уругвайцы, партугальцы, харваты і грэкі.