Зборная Фінляндыі стала паўфіналістам чэмпіянату свету па хакеі
Зборная Фінляндыі ў ¼ фінала чэмпіянату свету па хакеі ў Маскве выйграла ў каманды ЗША з лікам 5:4. Матч атрымаўся цікавым і дынамічным. Перамогу фіны вырвалі толькі ў серыі булітаў. У паўфінальных гульнях,
якія пройдуць у суботу, сустрэнуцца: Швецыя — Канада і Расія —
Фінляндыя.