Зборная Казахстана таксама адмовілася ад удзелу ў "Кубку Палесся"

У складзе ўдзельнікаў хакейнага "Кубка Палесся", які пройдзе 6-9 лютага ў Гомелі і Жлобіне, у сераду адбыліся чарговыя вымушаныя змены.
Пасля адмовы ад удзелу ў беларускім турніры санкт-пецярбургскага СКА і зборнай Латвіі па гэтым шляху пайшла і зборная Казахстана, якая павінна была замяніць расіянаў.

Чарговую нечаканую вакансію зойме зборная Палесся (аб'яднаная каманда "Гомеля" і жлобінскага "Металурга"). Акрамя яе ў "турніры чатырох" прымуць удзел зборныя Беларусі, Даніі і Славеніі, нагадвае.

"Прэсбол"