Зборная Расіі па хакеі стала чэмпіёнам свету, "бронза" - у фінаў

Чэмпіёнам свету па хакеі стала зборная Расіі, якая ў фінале перамагла канадцаў з лікам 5:4.  Асноўны час гульні завяршыўся ўнічыю 4:4, а ў пачатку дадатковага тайма Ілья Кавальчук закінуў у вароты зборнай Канады пераможную шайбу. Расіяне сталі чэмпіёнамі свету ўпершыню за апошнія 15 гадоў. "Бронзу" заваявалі фіны, якія выйгралі ў шведаў з лікам 4:0.

Нагадаем, зборная Беларусі заняла на чэмпіянаце 9-е месца.

Наступны чэмпіянат свету пройдзе ў Швейцарыі ў красавіку-траўні наступнага года.

БелаПАН