Зборнік лепшых хітоў Sonic Youth сфармуюць рок-зоркі

Ветэраны амерыканскай альтэрнатывы Sonic Youth рыхтуюць да выхаду першы ў сваёй дыскаграфіі зборнік лепшых хітоў. Асаблівасць дыска пад назвай «Hits Are For Squares» у тым, што падбіраць для яе матэрыял музыкі гурта даручылі сваім сябрам і калегам па сцэне.

Такім чынам, на дыск «Hits Are For Squares» трапяць кампазіцыі Sonic Youth, абраныя Бэкам і Эдзі Вэдэрам з Pearl Jam, басістам RHСP Флі, бубначом Radiohead, Flaming Lips і іншымі блізкімі па духу выканаўцамі.

Акрамя таго, да складання дыска далучыліся актрысы Мішэль Уільямс і Хлоі Севіньі, а таксама рэжысёр Гас Ван Сэнт.

Разыначкай дыска стане новая кампазіцыя Sonic Youth пад назвай «Slow Revolution», якая ніколі раней не выдавалася. Выхад «Hits Are For Squares» прызначаны на 10 чэрвеня.

Фота: blogs.laweekly.com