Зборныя Беларусі і Расіі па хакеі сустрэнуцца 6 траўня
На чэмпіянаце свету па хакеі ў Швейцарыі вызначыліся ўсе пары чвэрцьфіналістаў. Матч зборных Беларусі і Расіі адбудзецца 6 траўня, пачатак у 17.15 па мінскім часе. Хакеісты Фінляндыі ды ЗША сустрэнуцца таксама 6 траўня, у 21.15. Зборныя Канады і Латвіі будуць змагацца 7 траўня, у 17.15. а Швецыі ды Чэхі — у той жа дзень, але ў 21.15.
У выпадку перамогі беларускай зборнай выпадзе сустрэцца з пераможцам фінска-амерыканскага супрацьстаяння, адзначае БелаПАН.
У выпадку перамогі беларускай зборнай выпадзе сустрэцца з пераможцам фінска-амерыканскага супрацьстаяння, адзначае БелаПАН.