Зборшчыкі подпісаў за Рымашэўскага пачынаюць ездзіць па краіне
Штаб патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага пераразмяркоўвае сваіх рэгіянальных зборшчыкаў подпісаў. Робіцца гэта для эфектыўнага выкарыстання чалавечых рэсурсаў.
З паселішчаў, дзе зборшчыкі ўжо абышлі ўсе кватэры, яны перабяруцца ў іншыя гарады і пасёлкі. Пра гэта Еўрарадыё распавёў сам прэтэндэнт ад аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.
Рымашэўскі: "Напрыклад, на Гродзеншчыне зборшчыкі дамовіліся. Яны прайшлі свае вялікія гарады. А ёсць населеныя пункты, дзе ў нас мала зборшчыкаў подпісаў ці зусім няма. То яны будуць ездзіць туды - у бліжэйшыя населеныя пункты, дзе лягчэй збіраць, дзе ёсць шматкватэрныя дамы..."
На цяперашні час у Рымашэўскага больш за 60 тысяч подпісаў.