Здарэнне на "Шкловалакне" ў Полацку: з печы вырвалася расплаўленае шкло

На прадпрыемстве "Полацк-Шкловалакно" ўвечары 14 студзеня адбылося здарэнне. У адным з цэхаў з печы вырвалася расплаўленая шкломаса, якую варылі пры тэмпературы 1500 градусаў Цэльсія для далейшага атрымання тэкстыльнага шкловалакна. Яна пацякла ў спецыяльны басейн і заняла каля 10 квадратных метраў.

Як паведамляе прэс-служба МНС, рабочыя пачалі астуджаць шкломасу вадой. А неўзабаве на месца прыбылі выратавальнікі-пажарныя. Пацярпелых няма. Печ спынілі, праводзіцца яе рамонт. Адзначаецца, што гэта "на тэхналагічны працэс вытворчасці не паўплывала". Прычыны здарэння высвятляюцца.

Фота: МНС