Здарэнне ў мінскім метро, рух цягнікоў спыняўся на 20 хвілін
Адбылося гэта ўчора на станцыі першай лініі метро "Пятроўшчына".
У другой палове дня 10 траўня адбылося здарэнне ў мінскім метро. У 17.36 было знятае напружанне на станцыі першай лініі "Пятроўшчына". У выніку на 20 хвілін абмежавалі рух цягнікоў да станцыі "Інстытут культуры".
Як адзначае прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, прычына здарэння высвятляецца.
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА