Зэканоміць на аўташколах змаглі тыя, хто не паляцеў у Турцыю
Кошты навучання ў аўташколах зараз вагаюцца ад 990 тысяч да 1 мільёна 300 тысяч рублёў. У аўташколах кажуць, што такія цэны пратрымаюцца да канца лета. І крызіс тут не пры чым Днямі загадчык аддзела бяспекі руху на транспарце навукова-даследчага інстытута транспарта “Транстэхніка” Міхаіл Свістун заявіў, што аўташколы з-за крызісу і недабору ў групы знізілі кошты на навучанне. Праўда, толькі тры.
А ў размове з Еўрарадыё ён удакладніў, што недабор у аўташколах зараз хоць і ёсць, але гэта не вынік крызісу, а сезонная з’ява.
Міхаіл Свістун: “У гэтым відзе камерцыйных паслуг пераважае сезоннасць — лета, усе сышлі ў адпачынак, студэнты з’ехалі на канікулы. Таму і недабор. У верасні будзе дабор”.
Што ж тычыцца коштаў навучання, то, паводле яго слоў, яны і сапраўды зменшыліся. Але толькі ў трох аўташколах Беларусі.
Міхаіл Свістун: “Па горадзе Мінску “Аўтастрым” знізіў кошты, па Магілёве — “Саук” знізіў і “Аўтатрас” знізіў кошт”.
Еўрарадыё вырашыла праверыць гэтую інфармацыю і паспрабавала запісацца ў “Аўтастрым”. Як паведамілі ў прыёмнай аўташколы, улетку ў іх сапраўды была зніжка — навучанне каштавала 1 мільён 200 тысяч з улікам паліва. Але з верасня лічба ізноў павялічыцца.
"Аўтастрым": “На дадзены момант кошт навучання 1 мільён 200 тысяч разам з палівам. Гэта ў нас была зніжка на летнія групы, на летні перыяд. Зараз мы запісваем на верасень. Пакуль кошт канчатковы не абгавораны. Будзе павелічэнне ў межах 100 тысяч. Дзесьці 1 мільён 300, магчыма — крыху больш. Пакуль яшчэ дырэктар не вызначыўся”.
Што ж тычыцца недабора ў групы, то ў “Аўтастрыме” гэтага не заўважылі.
"Аўтастрым": “На Партызанскім праспекце ў нас 2 вучэбных класы. Там групы па 22 чалавекі. На Чапаева і на Аэрадромнай — там 30 чалавек максімальны набор”.
Еўрарадыё: “І звычайна групы набіраюцца цалкам?”
"Аўтастрым": “Канечне”.
Паменшылі кошт навучання і ў школе “Аўтагалактыка” — з 1 мільёна 200 тысяч да 990 тысяч. Праўда, не для ўсіх груп. І ў будучыні зніжаць цэны не збіраюцца. Пра гэта расказала Еўрарадыё намеснік начальніка аўташколы па навучальнай і метадычнай працы Ірына Мікуліч.
Ірына Мікуліч: “Мы ў жніўні зрабілі зніжку, правялі акцыю, дзе прадугледжвалася зніжка на ранішнія групы, групы выходнага дня і на дзённыя групы. Вось і ўсё. А вечаровыя групы нармальна набіраюцца. Проста ж лета, зараз жнівень, усе стараюцца адпачыць, хто не паспеў, — таму такога наплыву няма. У верасні, думаю, усё будзе нармальна. Таму мы і не збіраемся зніжаць цэны”.
А кіраўнік аўташколы “Аўтаправа” Леанід Белакурскі хоць і прызнаў, што групы сталі меншыя, але кошты навучання яны не зніжалі і зніжаць не збіраюцца.
Леанід Белакурскі: “Улетку сапраўды крызіс быў. А зараз набор пакрысе аднаўляецца. Канечне, такога наплыву няма, як быў раней, але паціху ідуць. Сэнсу няма зніжаць кошты — таму што мы навучалі людзей за 600 тысяч раней, групу 30 чалавек набіралі. Зараз мы набіраем групу 15 чалавек за 1 мільён 300 тысяч. Які сэнс зніжаць кошт?”
А значыцца, усе спадзяванні на тое, што ў крызіс можна будзе зэканоміць на атрыманні правоў кіроўцы, марныя.
Фота: http://photo.bymedia.net/