Зельцэр не збіраецца збягаць з калоніі на верталёце, сведчыць яго брат
Рыхтуецца пабег на верталёце грамадзяніна ЗША Эмануіла Зельцэра з магілёўскай калоніі №15. Такі сэнс звароту, які брат зняволенага Марк Зельцэр накіраваў 4 чэрвеня дзяржсакратару Савета бяспекі Юрыю Жадобіну, старшыні КДБ Вадзіму Зайцаву, генпракурору Рыгору Васілевічу, іншым вышэйшым чыноўнікам Беларусі. Нібыта з 9 красавіка Марку Зэльцэру “стаў тэлефанаваць нейкі Сяргей Мікераў, які называе сябе таксама Алікам”. Ён і выдаў план "пабегу на верталёце".
Адвакат амерыканца Дзмітрый Гарачка раіць не звяртаць увагі на гэта:
“Не звяртайце ўвагі. Я, наколькі зразумеў, Марку нейкі хворы тэлефануе і такую лухту ўсялякую гаворыць. У калоніі такіх праблем няма”.
Нагадаем, амерыканскі адвакат Эмануіл Зельцэр быў асуджаны ў жніўні мінулага года да 3 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Яго абвінавацілі ў камерцыйным шпіянажы і выкарыстанні несапраўдных дакументаў. Адміністрацыя магілёўскай калоніі не можа разгледзець пытанне пра амністыю амерыканскаму грамадзяніну Эмануілу Зэльцэру, бо не атрымала даведку з мінскага гарадскога суда.