З'езд "Белай Русі" пройдзе пасля зацвярджэння праграмы арганізацыі

З'езд арганізацыі "Белая Русь" адкладаецца на няпэўны час. Старшыня аб'яднання, міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў паведаміў "Інтэрфаксу", што дата з'езду будзе названая пасля зацвярджэння праграмы арганізацыі. Нагадаем, што раней датай правядзення з'езду называўся травень. Па словах Радзькова, цяпер са з'ездам вырашылі не спяшацца, пакуль не выпрацуюць праграму, якая трэба абмеркаваць у кожнай першаснай арганізацыі.

А.Радьков таксама адзначыў, што на чэрвень бягучага года запланавана паседжанне пленума "Белай Русі", на якім і будзе абмеркаваная праграма. Па ягоных словах, цяпер у арганізацыі 80 тыс. чалавек.