Жахлівая аўтааварыя ў Сібіры: 11 чалавек загінулі, 28 пацярпелі (відэа)
Пасажырскі аўтобус сутыкнуўся з грузавіком, і фура загарэлася.
Жахлівае аўтатранспартнае здарэнне адбылося сёння раніцай у Краснаярскім краі Расіі. Прыкладна ў 9.15 паводле мясцовага часу аўтатрасе “Байкал” пасажырскі аўтобус сутыкнуўся з фурай. У аўтобусе было 43 чалавекі, у тым ліку трое дзяцей, паведамляе ТАСС.
Ад сутыкнення грузавік загарэўся — пачаўся моцны пажар. Выратавальнікі, якія працавалі на месцы здарэння, патушылі пажар і змылі з дарожнага палатна разлітае паліва.
У выніку ДТЗ загінулі 11 чалавек, яшчэ 28 атрымалі пашкоджанні. У Краснаярскім краі 23 ліпеня абвешчаны днём жалобы.
Як паведамляе тэлеканал Россия 24, прычынай аварыі магла стаць памылка кіроўцы аўтобуса, які няправільна выбраў манеўр.
Фота: Дзяржаўны пажарны нагляд Расіі