Жахлівая смерць: слесар загінуў, прыбіраючы гной (фота)
Трагічнае здарэнне адбылося ўчора ў Лельчыцкім раёне.
У вёсцы Баравое Лельчыцкага раёна на малочнай таварнай ферме "Зорка Палесся" адбыўся трагічны выпадак. Каля 13-й гадзіны ў панядзелак, 2 сакавіка, там загінуў слесар. Мужчына, 1968 года нараджэння, прыбіраў гной на транспарцёрнай стужцы, якая рухалася. Ён зачапіўся за яе вопраткай, быў заціснуты ланцугом і атрымаў цяжкія траўмы, ад якіх памёр. Ратавальнікі даставалі цела загінулага з дапамогай бензарэза, інфармуе прэс-служба МНС.

Фота: МНС