Жанчына-кіроўца наехала на мужчыну і адцягнула яго цела на абочыну

Як паведамляе сайт tomin.by, ДАІ праводзіла план "Перахоп" у 5 раёнах Брэстчыны. Паводле апісання сведкі (суседкі загінулага),  міліцыя шукала аўтамабіль "Фольксваген" з  "мужчынам у белай майцы" за рулём.


Аднак падчас следчых мерапрыемстваў высветлілася, што "сведка" і з'яўляецца віноўніцай. Ілжывасць сведчанняў жанчыны выявіў "паліграф", і яна прызналася ў злачынстве. Таксама на яе аўтамабілі "Мазда" следчыя знайшлі сляды крыві.
 

Эксперты заключылі, што калі б пацярпеламу была адразу ж аказана медыцынская дапамога, ён мог выжыць. 30-гадовая падазраваная затрымана і змешчана ў ізалятар часовага ўтрымання.