Жанчына праверыла агнём герметычнасць газавага балона (фота, відэа)
Здарэнне адбылося ў вёсцы Рэмзы Воранаўскага раёна.
Да маці-пенсіянеркі прыехалі дзве яе дачкі. Адна з іх раніцай у аўторак гатавала сняданак. Ёй падалося, што полымя пліты занадта слабое, таму 44-гадовая жанчына выйшла на падворак праверыць герметычнасць газавага балона. Яна паднесла да яго запаленую запалку — выбухнула полымя і пачаўся пажар.
З дапамогай суседзяў удалося адкаціць балон ад дома і амаль цалкам патушыць пажар. Выратавальнікі, якія прыехалі на месца, зрабілі ўсё неабходнае, каб не ўзнікла паўторнае ўзгаранне.
Як паведамляе прэс-служба МНС, ніхто з людзей не пацярпеў. У доме абгарэлі сцяна і дах.


Фота — mchs.gov.by