Жанчына ў Бабруйску трапіла пад цягнік па дарозе ў дзіцячы садок

2 кастрычніка 20-гадовая бабруйчанка вяла дзіця ў садок. На вуліцы Шырокай на пераездзе яна прыпынілася, каб прапусціць цягнік. Аднак жанчына трапіла пад другі цягнік “Мінск-Жлобін”, які рухаўся ў супрацьлеглым напрамку.

Машыніст своечасова заўважыў жанчыну з дзіцем і экстрана затармазіў, а таксама даў гукавы сігнал. Але маладая маці на яго не адрэагавала, мяркуючы, што сігнал ішоў ад цягніка, які аддаляўся. 

Магілёўская міліцыя кажа, што зрыву ў графіку руху цягнікоў не было. У сувязі з інцыдэнтам праводзіцца праверка, паведамляе інфармагенцтва “Магілёўскія ведамасці”

Фота — zelhome.ru