Жанчына ўчыніла бойку на дыскатэцы і двойчы збіла міліцыянера

26-гадовая работніца віцебскай абутковай фабрыкі прыехала туды ў пошуках забаваў. Спачатку яна наладзіла разборкі з іншай жанчынай на дыскатэцы ў адным з бараў. Бойку спынілі міліцыянеры, якім госця з Віцебска аказала супраціўленне. Калі яе завезлі ў РАУС, яна не супакоілася, "правакавала скандальныя сітуацыі". Калі да яе падышоў міліцыянер, жанчына нанесла яму кулаком з заціснутым мабільным тэлефонам моцны "хук" справа і патрапіла ў вока.

Праз некалькі хвілін зламысніца паспрабавала ўцячы з пастарунка, яе злавілі і пасадзілі за краты. Каб забраць у жанчыны схаваны ёй мабільны тэлефон, у камеру зайшоў раней пацярпелы міліцыянер. Яна зноў нанесла яму ўдар — ён стукнуўся аб сценку і атрымаў траўму галавы.

Зламысніцу аштрафавалі за непадпарадкаванне міліцыі і бойку ў грамадскім месцы. А вось па факце збіцця міліцыянера (а гэта было знята на камеры відэаназірання) распачалі крымінальную справу. Жанчыне пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі. У яе, дарэчы, ёсць малое дзіця, інфармуе газета "СБ. Беларусь сегодня".