Жанчына ўпала з восьмага паверху на балкон да суседзяў

31-гадовая жыхарка Рэчыцы ўпала са свайго балкона на восьмым паверсе і засталася жывая. Жанчына звалілася на паверх ніжэй — на балкон да сваіх суседзяў.
Пры гэтым яна разбіла шкло. З парэзамі рук, ног і жывата жанчына была перададзеная медыкам. Траўмаў, небяспечных для жыцця, пры падзенні яна не атрымала.

Як высветлілася, жанчына з сяброўкай выходзіла на балкон пакурыць. Нахіліўшыся наперад, яна страціла раўнавагу і перакулілася праз парэнчы.

Ратавальнікі не могуць растлумачыць, як жанчына магла заляцець на балкон і чаму яна не ўпала на зямлю.

БелаПАН