Жанчына, якой памылкова далі ў абменніку $1625, вярнула грошы ў банк
Яна пабачыла сябе на фота і відэа, якое дэманстравалася па тэлебачанні, і даведалася пра памылку.
Жанчына, якой нядаўна ў абменніку крамы ў Фрунзенскім раёне Мінска памылкова далі 1625 долараў, вярнула грошы ў банк. Як паведамляла Еўрарадыё, яна папрасіла касірку памяняць 10 тысяч расійскіх рублёў на долары ЗША. Замест 180,5 долараў працаўніца пункта абмену валют выдала жанчыне 1805 долараў. Невядомая забрала грошы і сышла. Касірка заўважыла недахоп валюты толькі ў канцы працоўнага дня і звярнулася ў міліцыю.
Прэс-служба мінскай міліцыі інфармуе, што жанчына сама прыйшла ў банк. Яна распавяла, што пабачыла сябе па тэлебачанню і даведалася, што яе шукаюць. Жанчына сцвярджае, што грошы паклала ў сумку і, нібыта, не ведала, што ёй выдалі значна большую суму. Верагодна, яе ніяк не пакараюць.
Фота, відэа: guvd.gov.by