Жанет на Новы год каштуе 6 мільёнаў рублёў, а “Топлес” — 5 тысяч долараў
Еўрарадыё спакусіла беларускіх зорак Новым годам. Мы прапанавалі ім паспяваць у ноч на 31 снежня на карпаратыве невядомай фірмы з Баранавічаў. Не адмовіўся ніхто, бо свята з зоркай каштуе ад 2 да 5 тысяч долараў. Гурт “Тяни-Толкай” адразу падкрэслівае свой зорны статус і папярэджвае мяне, што не ўсім “па кішэні”.
Тяни-Толкай: “Я баюся, вы нас па цэнніку проста не “пацягнеце”. У навагоднюю ноч мы зараджаем “чацвёрку” за 30-40 хвілін”.
Ад прадзюсера спявачкі Ані Шаркуновай я даведалася, што запрашэнне зоркі ў Баранавічы будзе каштаваць амаль удвая даражэй за сталіцу. Бо, паводле слоў Уладзіміра Кубышкіна, у Мінску за навагоднюю ноч спявачка можа зарабіць на некалькіх карпаратывах.
Уладзімір Кубышкін: “Аня ў навагоднюю ноч па Мінску каштуе дзве з паловай тысячы долараў. Але з улікам таго, што мы адназначна больш нідзе не паспеем, мы б з задавальненнем да вас прыехалі за чатыры тысячы. Разумееце, калі мы ўжо прыедзем, то зможам адыграць без праблемаў два аддзяленні. Прыедзем з дзяўчатамі з балета. Будзе свята, гэта я вам абсалютна дакладна абяцаю”.
Толькі дзякуючы сусветнаму крызісу, я атрымала зніжку на навагоднюю ноч з вядомым вядучым Яўгенам Булкам. Усяго за 3 тысячы долараў Яўген пагадзіўся забаўляць нас з 9-ай вечара да 4-ай раніцы. Пры гэтым ён не пагрэбуе касцюмам Дзеда Мароза і нават згодны праспяваць у караоке аўтарскія песні майго шэфа.
Яўген Булка: “Увогуле гэта я для Мінска такую цану назваў. Але ўлічваючы фінансавыя пературбацыі... (задумваецца) можна і паменшыць кошт. Але ж вы самі зразумейце – за тысячу я таксама не паеду”.
Вось і дырэктар гурта J:Mors нечакана для мяне загаварыў пра... навагодні сацыяльны пакет!
J:Mors: “Выступ у навагоднюю ноч магчымы, але гэта будзе каштаваць прыкладна 5 тысяч долараў за гадзіну, плюс наш сацпакет. Мы павінны ехаць з жонкамі, самі адзначыць свята. Нам патрэбны гатэль, у якім павінен быць нумар з вялікім холам, дзе мы зможам самастойна адзначыць Новы год. Адпаведна, ежа таксама за ваш кошт”.
Дырэктарка Ірыны Дарафеевай з самага пачатку цікавіцца магчымымі варыянтамі разліку:
“Мінімальна ў такі час гэта каштуе 2000 долараў. У прынцыпе, гэта ўжо наш выхадны дзень і, канешне ж, разлічыцца лепш было б на месцы”.
Калі мы дамовіліся, яна прапанавала... некалькі варыянтаў выступу Ірыны – ў залежнасці ад памераў памяшкання і нашых пажаданняў. Можна замовіць сольны выступ спявачкі ці выступ з бэк-вакалам. Але мы вырашылі: гуляць так гуляць, і спыніліся на шоў з балетам!
“Калі ў вас ёсць фае, гэта будзе выступ Ірыны разам з балетам. На гадзінку-паўтары”.
Толькі гурт Atlantica прыехаць з канцэртам у Баранавічы пагадзіўся пры ўмове: да 24-ай музыканты павінны вярнуцца ў сталіцу! Музыкі збіраюцца сустракаць свята з роднымі. Але Еўрарадыё западозрыла, што насамрэч на гэты час гурт ужо кімсьці замоўлены.
Андрэй Куляшоў, менеджэр гурта Atlantica: “Абавязкова, каб выступ быў да Новага года. З нашым транспартам, улічваючы, што да Баранавічаў ехаць паўтары гадзіны, мы павінны будзем вызваліцца а палове на 11-ую, нават раней. І ўсё гэта будзе каштаваць вам каля дзвюх тысяч”.
Прадзюсер гурта “Топлес” Максім Алейнікаў катэгарычна кажа, што гандаль не да месца.
Максім Алейнікаў: “Сітуацыя якая – мабыць, танней чым тысяч за пяць я не паеду. Гэта будзе выступ на 40-45 хвілін”.
У музыкантаў з “Bezbileta” дзейнічае свой навагодні тарыф. Яны нават падлічылі, што білет да Баранавічаў будзе каштаваць 300 долараў:
Bezbileta: “Усё магчыма, але ж у нас максімальныя кошты на 31 снежня – 3000. Плюс апарат — 600, і выезд яшчэ 300. Усё па павышаным навагоднім тарыфе”.
Прадзюсер спявачкі Жанет, Генадзь Мельнікаў, адзіны, хто назваў мне навагоднія кошты ў... беларускіх рублях. Вось ён – сапраўдны патрыятызм! Які, дарэчы, каштуе 6 мільёнаў за гадзіну.
Генадзь Мельнікаў: “У нас ужо запланаваныя мерапрыемствы, але і да вас мы б таксама заехалі. У нас ёсць варыянты па выступленні: ад гадзіны і болей з шоў-балетам і без яго. Адпаведна, адсюль і кошты. Але ж паколькі гэта на выездзе, тут ужо паўгадзіны ці гадзіна - не будзе вялікай ролі. Калі ўжо прыедзем – будзем працаваць. Пры раскладзе Жанет і чатыры дзяўчыны з шоў-балету разлічвайце прыкладна на 6 мільёнаў”.
Еўрарадыё зычыць музыкам зарабіць 31 снежня гэтыя грошы і адпачыць.
Фота: сайт Жанет