Жаночая баскетбольная зборная Беларусі сёння гуляе з камандай Канады

Важны матч папярэдняга этапа жаночага чэмпіянату свету па баскетболе, які праходзіць у Чэхіі, сёння правядзе зборная Беларусі. Яна сустрэнецца з камандай Канады.  Нагадаем, у групе "А" цяпер лідыруе зборная Аўстраліі, у якой 4 ачкі, па тры ачкі ў Беларусі і Канады, 2 ачкі — у Кітая. Зборная Беларусі ў першых матчах перамагла Кітай — 68:57 і прайграла Аўстраліі — 59:83.

Ужо вядома, што на наступны этап выходзяць Аўстралія, Беларусь і Канада. Аднак, каб мець заліковыя ачкі і палепшыць шанцы на выхад у чвэрцьфінал, беларускам трэба выйграваць у канадак.

Тэлетрансляцыя матча ў 19 гадзінаў на тэлеканале "ЛАД".