Жаночую зборную па гандболе аддалі Анатолю Закладному
Галоўным трэнерам жаночай нацыянальнай зборнай Беларусі па гандболе прызначаны Анатоль Закладны. Старэйшым трэнерам каманды стаў Валер Пяўніцкі, паведамляе сайт Беларускай федэрацыі гандболу. З Анатолем Закладным і Валерам Пяўніцкім заключылі кантракты на год. Спадар Закладны доўгі час працаваў у Расіі, атрымаў там званне заслужанага трэнера. У лістападзе 2009 году ён узначаліў беларускую жаночую каманду "Аркатрон". Пад яго кіраўніцтвам каманда заваявала бронзу на чэмпіянаце Беларусі.