Жлобінскі "Металург" выйграў у "Огрэ" ў матчы чэмпіянату Беларусі па хакеі

Два матчы праведзены 18 лістапада ў рамках адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі. Абедзве сустрэчы завяршыліся з лікам 4:1.
Жлобінскі "Металург" выйграў у "Огрэ", а "Рыга-2000" — у "Латгале" з Даўгаўпілса. Рыжане атрымалі перамогу на сваёй пляцоўцы.

У 9 папярэдніх хатніх матчах яны не набралі ніводнага ачка. Сёння пройдуць гульні "Шыннік" — "Юнацтва", "Хімік-СКА" — "Нёман" і "Віцебск" — "Брэст".

БелаПАН