Жлобінскі юрыст скраў рухавік з машыны

Жлобінскі РУЎС распачаў справу на падставе артыкула 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж) у дачыненні да 28-гадовага юрыста-кансультанта прыватнага прадпрыемства. Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, юрыст падазраецца ў крадзяжы рухавіка з аўтамабіля “Фіят-Дукат”, паведамляе БелаПАН.
 
З заявай аб знікненні рухавіка ў міліцыю звярнуўся індывідуальны прадпрымальнік, мясцовы жыхар 1972 года нараджэння.

Выкрадзенае канфіскавана, падазроны змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання, вядзецца следства.