Жодзінцаў на суботніку прымусяць рамантаваць цеплатрасу для царквы?
У суботу, 23 кастрычніка, у Жодзіне абвешчаны суботнік. Як паведамляе "Барысаў Электронны", акрамя добраўпарадкавання паркаў, вуліц і двароў, жодзінцы будуць бясплатна працаваць па рэканструкцыі цеплатрасы храма Святога Арханёла Міхаіла.
У звароце да гараджанаў старшыня гарвыканкама Міхаіл Амельянчук і старшыня мясцовага Савета дэпутатаў Яўген Горыд патлумачылі, чаму для суботніка абраны гэты аб'ект. Па іх словах, у наш час вялікая ўвага надаецца духоўнаму боку жыцця нашага грамадства. А супрацоўніцтва дзяржавы і царквы, кажуць яны, сведчыць пра агульныя задачы: захаванне міру і справядлівасці, узаемнай павагі і даверу, развіццё духоўнасці і маральнасці.