Жодзінскія футбалісты абралі рускую мову замест беларускай
Некалі адзіны беларускамоўны клуб зменіць надпісы на майках.
Прозвішчы футбалістаў “Тарпеда” з гэтага сезона будуць пісацца па-руску. Дагэтуль жодзінскі клуб быў адзіным, у якім на майках гульцоў былі беларускамоўныя надпісы. Рашэнне аб такім пераходзе было прынята на камандным рэферэндуме, паведаміў Еўрарадыё прэс-сакратар жодзінскай каманды Сяргей Пузанкевіч.
“Усе 23 футбалісты, якія прымалі ўдзел у галасаванні, абралі рускую мову. Кіраўніцтва вырашыла не перашкаджаць жаданню гульцоў, таму што менавіта ім гуляць у гэтых футболках”.
Нагадаем, у папярэднім інтэрнэт-галасаванні, якое праводзілася на сайце клуба, 75 працэнтаў выказалася за беларускую мову.