Жонка Барака Абамы выйшла ў людзі ў сукенцы, пашытай украінкай (фота)
Мішэль Абама правяла ў Белым Доме пяцігадзінны майстар-клас Fashion Education Workshop.
Сукенка, у якой першая ледзі ЗША з'явілася на гэтым мерапрыемстве, была створана дызайнерам з Цярнопаля Наталляй Кароль. Наталля цяпер вучыцца ў Нью-Ёркскім універсітэце моды і тэхналогіі. Мішэль Абама абвясціла Кароль пераможцай заснаванага ёю спецыяльна для маладых мадэльераў конкурсу дызайну, паведамляюць fakty.ua.
Майстар-клас быў прысвечаны праблемам моды і месцу маладых спецыялістаў у індустрыі. “Мода - гэта запал і творчасць, гэтак жа як музыка, танец ці паэзія. Для вельмі многіх людзей па ўсёй краіне гэта пакліканне і кар'ера, гэта значыць тое, што дапамагае ім пракарміць свае сем'і”, - адзначыла жонка прэзідэнта ЗША падчас лекцыі. На майстар-клас былі запрошаныя 150 пачаткоўцаў дызайнераў і стылістаў.