Жонка "беларускага шпіёна" прызналася ў супрацы з КДБ ў савецкі час
Галіна Ліпская кажа, што пасля аднаўлення незалежнасці Літвы ніхто не пытаўся пра яе ранейшае месца працы.
У Літве працягваецца суд над Рамуальдам Ліпскім, абвінавачаным у працы на беларускія спецслужбы. Яго жонка Галіна на судзе прызналася, што ў савецкі час працавала ў КДБ. Таксама жанчына адзначыла, што ў незалежнай Літве ніхто не пытаўся пра яе ранейшае месцы працы.
Як і муж, Галіна Ліпская працуе ў дзяржаўным прадпрымстве Oro Navigacija з 1986 года. па яе словах, якія прыводзіць сайт zw.lt, восем месяцаў яна працавала ў КДБ тэлефаністкай. Потым яна пайшла ў дэкрэтны адпачынак і больш там не працавала.
Жанчына засведчыла, што за шэсць месяцаў да арышту яе муж пачаў шмат піць, паліць цыгарэты і паўсюль суправаджаў яе. Яна дадала, што арышт мужа яе вельмі здзівіў.
Пракурор вінаваціць Рамуальда Ліпскага, што той сустрэўся з беларускім афіцэрам КДБ Сяргеем Куруленкам і перадаваў яму копіі дакументаў. Ліпскі заявіў, што сфатаграфаваў дакументы для таго, каб КДБ пакінуў яго ў спакоі. Гэтыя дакументы не з'яўляюцца канфідэнцыйнымі.
Адвакат Ліпскага паведаміў журналістам, што падазраваны не атрымліваў грошы ад беларускай спецслужбы і пагадзіўся супрацоўнічаць толькі з-за пагрозаў з боку агента.
Нагадаем, што за шпіянаж на карысць замежнай дзяржавы Ліпскаму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
"Беларускі шпіён у Літве" працаваў электрыкам
У Вільні распавялі пра заданне, якое меў літовец ад беларускіх спецслужб
На фота ru.delfi.lt — Рамуальд Ліпскі на судзе