Жонка Озі Осбарна выйграла суд супраць брытанскага таблоіда
Жонка лідэра брытанскага гурта "Black Sabbath" Озі Осбарна Шэран выйграла суд супраць таблоіда The Sun. Аб гэтым паведамляе выданне New Musical Express. Прадстаўнікі выдання пагадзіліся з рашэннем суду і прызналі, што нанеслі сям'і Осбарнаў маральную шкоду, калі надрукавалі артыкул пра метады, якімі карысталася Осбарн падчас працы мэнэджарам "Black Sabbath".
Гаворка ідзе пра публікацыю, якая з'явілася ў The Sun у кастрычніку 2007 года. Аўтар тэксту сцвярджаў, што Шэрон "практычна знішчыла свайго бяссільнага мужа", а таксама падвергнула яго жыццё рызыцы, прымушаючы працаваць у напружаным рэжыме.
У артыкуле таксама распавядаецца, што жонка Осбарна настойвала на тым, каб музыка даваў жывыя канцэрты тады, калі ён быў не ў лепшай форме. У тэксце публікацыі сцвярджаецца, што фронтмэн "Black Sabbath" мусіў такім чынам зарабіць грошы, каб яго жонка магла "працягваць свае непамерныя марнаванні".
Паводле рашэння суду, The Sun пакрые сям'і Осбарнаў маральную шкоду, а таксама выдаткі, сума якіх не выдаецца. Выданне прынесла свае выбачэнні за публікацыю артыкула і прызнала, што звесткі пра Шэран Осбарн, якія з'явіліся ў газеце, з'яўляюцца няслушнымі.
Фота: www.metaldiary.com.ua