Жонку Менцюка ўжо адпусцілі, у Маскве вырашаюць лёс яе мужа

У Маскве затрыманы Раман Менцюк, які пратараніў "жывы шчыт" з аўтамабіляў з людзьмі на трасе Мінск - Мікашэвічы ўвечары 2 сакавіка. Нагадаем, у дачыненні да яго пракуратурай Мінскай вобласці была распачатая крымінальная справа. Менцюкі хаваліся больш за тры месяцы.
Вось што распавёў Еўрарадыё прэс-афіцэр УУС Мінаблвыканкама Аляксандр Шункевіч:

"Ён цяпер у Маскве ў судзе і там вырашаюць пытанне: арыштоўваць яго ці адпускаць. І гэта не раней за 16 гадзінаў будзе вядома".


З-за таго, што Раман Менцюк затрыманы на тэрыторыі Расіі, рашэнне пра яго далейшы лёс прымаюць расійскія праваахоўнікі. Таму не дзіўна, што Вольга Менцюк ужо на волі.
Вось што кажа Шункевіч:

"Жонку ўжо адпусцілі, хоць вядома, што яна мусіць быць арыштаваная. У адносінах яе таксама распачатая крымінальная справа".

Фота - tut.by