Жонку Озі Осбарна падазраюць у нападзе на былую мадэль "Плэйбоя"

Амерыканская паліцыя падазрае Шэран Осбарн, жонку лідэра Black Sabbath Озі Осбарна, у нападзе на жанчыну, якая абразіла яе мужа. Аб гэтым піша газета The Guardian. Паводле заявы пацярпелай, інцыдэнт адбыўся на здымках амерыканскага рэаліці-шоў "Rock of Love: Charm School", якое вядзе жонка рокера. Шэран Осбарн нібыта ўчапілася ў валасы і падрапала твар адной з удзельніц, былой мадэлі часопіса Playboy Меган Хаўзерман.

Паведамляецца, што Осбарн прыйшла ў лютасць пасля таго, як Хаўзерман заявіла, што тая стала вядомай толькі таму, што з'яўляецца мэнэджэрам "бязмозглай рок-зоркі" (brain-dead rock star).

Прадстаўнік паліцыі Лос-Анджэлеса пацвердзіла, што праваахоўныя органы расследуюць інцыдэнт, аднак пакуль не змагла ўдакладніць, што ў справе сапраўды замяшаная Осбарн.

Шэрон Осбарн уславілася пасля таго, як канал MTV пачаў трансляцыю рэаліці-шоў аб жыцці сям'і рок-музыкі. Апошняя серыя перадачы выйшла на экраны ў 2005 годзе.

Фота: www.metaldiary.com.ua