Журналіст Андрэй Пачобут з КДБ не вярнуўся

Дагэтуль нічога невядома пра гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута, якога нанач забралі на допыт у КДБ. Яго жонка Аксана кажа, што не мае ніякіх звестак пра мужа. Ёй ніхто не патэлефанаваў з КДБ і нічога не патлумачыў, а тэлефоны Андрэя застаюцца адключанымі, паведамляе Радыё Свабода. Учора ўвечары ў кватэры, дзе жыве сям’я журналіста "Газеты Выборчай", супрацоўнікі КДБ цягам 3,5 гадзінаў праводзілі ператрус, пасля чаго Андрэя забралі з сабой.