Журналістку Марыну Коктыш выклікалі на допыт па справе Байковай
Намеснік галоўнага рэдактара “Народнай волі” Марына Коктыш сёння ідзе на допыт у следчае ўпраўленне КДБ, паведамляе “Беларускі партызан”. Журналістка ідзе сведкай па крымінальнай справе, якая тычыцца старэйшага следчага Генеральнай пракуратуру Святланы Байковай. Святлану Байкову КДБ затрымала ў лютым і дагэтуль жанчына знаходзіцца ў следчым ізалятары. Марына Коктыш мела публікацыі на гэтую тэму, але ж яны грунтаваліся на адкрытай інфармацыі, атрыманай ад адваката Байковай.